Колькасць ахвяр магутнага цунамі ў Інданезіі расце з кожнай гадзінай

23 декабря 2018

Загінуўшых ужо 220. 28 чалавек прапалі без вестак. 840 пацярпелі. У гэтыя хвіліны ідзе іх эвакуацыя. Ці ёсць сярод ахвяр беларусы, пакуль не вядома. Стыхія пашкодзіла каля 430 жылых дамоў, а таксама некалькі гасцініц. Усё адбылося позна вечарам у Зондскім праліве, што падзяляе астравы Ява і Суматра. Стыхія абрынулася раптоўна. Пра гэта можна меркаваць па кадрах, знятых у горадзе Танджунг-Лесунг. Там хваля змыла групу музыкантаў і гледачоў прама падчас канцэрта. Басіст загінў, некалькіх удзельнікаў калектыву шукаюць.

Паўсюль абломкі будынкаў, перакуленыя машыны, лодкі, горы смецця, затопленыя вуліцы. Прычынай цунамі спецыялісты лічаць вывяржэнне вулкана Кракатау, якое справакавала падводныя апоўзні.