У Інданезіі расце колькасць ахвяр цунамі

25 декабря 2018

Загінуўшых ужо 429. Больш за паўтары тысячы пацярпелі. 154 чалавекі дагэтуль не знойдзены. Больш як 16 тысяч жыхароў узбярэжных раёнаў астравоў Ява і Суматра былі вымушаны пакінуць свае дамы. Ратавальнікі трэція суткі шукаюць пад заваламі тых, хто выжыў. Нагадаем, цунамі выклікаў падводны апоўзень, прычынай якога стала вывяржэнне вулкана Кракатау ў спалучэнні з незвычайна высокай прыліўной хваляй з-за поўнага месяца.