У Інданезіі праходзяць прэзідэнцкія выбары

17 апреля 2019

Па ўсёй краіне адкрыты 810 тысяч выбарчых участкаў. Асноўнымі сапернікамі ў барацьбе за пасаду кіраўніка дзяржавы з'яўляюцца два кандыдаты: дзеючы лідар Джока Відода і генерал у адстаўцы Прабова Субіянта. Сацапытанні прадказваюць перамогу першаму. Таксама ў Інданезіі сёння праходзяць выбары ў парламент і мясцовыя заканадаўчыя органы ўлады. Парадак падчас галасавання забяспечваюць каля 6 мільёнаў праваахоўнікаў. Афіцыйныя вынікі выбарчага працэсу агучаць на наступным тыдні.