У Інданезіі два незаселеныя востравы сышлі пад ваду

16 января 2020
Гэта адбылося праз павышэнне ўзроўню мора, выкліканага змяненнем клімату. Гэтыя ўчасткі сушы знаходзіліся ў правінцыі Паўднёвая Суматра. На адным з іх быў нацыянальны запаведнік, які атрымаў прызнанне ЮНЕСКА. Акрамя таго, яшчэ чатыры інданезійскія востравы рызыкуюць знікнуць. Сусветны акіян нагрэўся да рэкордных значэнняў. І пацяпленне вод праз змяненне клімату ўсё больш паскараецца.