У Інданезіі 77 чалавек загінулі ў выніку паводак і апоўзняў

18 марта 2019

Яшчэ 116 пацярпелых, дзясяткі людзей лічацца знікшымі без вестак. Больш як 120 мясцовых жыхароў эвакуіраваныя. Выратавальныя аперацыі працягваюцца. Паводка ў правінцыі Папуа справакавана працяглымі ліўнямі, якія прывялі да апоўзняў. У Нацыянальным агенцтве прыродных катастроф заявілі, што раней папярэджвалі аб пагрозе паводак з-за высечкі лясоў на схілах гор.