Беспарадкі пачаліся пасля пройгрышу мясцовага спартсмена. Балельшчыкі баксёра, які прайграў, абурыліся судзейскім рашэннем, палічыўшы яго несправядлівым. У арбітраў паляцелі крэслы, затым у бойку ўключыліся прыхільнікі пераможца. Раненні атрымалі больш як 40 гледачоў. Разнімаць бакі прыйшлося паліцэйскім і салдатам інданезійскай арміі.














