У Інданезіі 18 чалавек загінулі ў аўтамабільным заторы

7 июля 2016

Трагедыя на інданезійскім востраве Ява. 18 чалавек загінулі ў вялізным аўтамабільным заторы. Шматлікія машыны прастаялі амаль без руху 35 гадзін. У пастцы апынуліся больш за тысячу вадзіцеляў, якія адправіліся адзначаць заканчэнне Рамадана. Праз няўдалую інфраструктуру машыны сабраліся ў чэргах перад пунктамі аплаты праезду. Людзі паміралі ад стомленасці і знямогі, у шматлікіх абвастрыліся хранічныя захворванні. Затор быў настолькі шчыльны, што ўрачы не маглі дабрацца да пацярпелых нават на матацыклах.