У Інданезіі 10 тысяч чалавек эвакуіраваны з-за паводкі

27 февраля 2020
У Інданезіі з панядзелка не сціхаюць праліўныя дажджы. Непагадзь ужо выклікала паводкі. Каля 10 тысяч чалавек у акрузе Караванг былі вымушаны пакінуць свае дамы. Затоплены больш як 800 гектараў рысавых палёў. З-за вялікай вады пацярпелі амаль 50 тысяч жыхароў. У краіне аб'яўлена двухтыднёвая надзвычайная сітуацыя. Паводле апошніх звестак, экстранным службам удалося выратаваць каля 200  чалавек, у тым ліку жанчын і маленькіх дзяцей. У выратавальнай аперацыі ўдзельнічаюць паліцыя і вайскоўцы.