У Індыі ўвялі смяротную кару за згвалтаванне дзяцей

22 апреля 2018
Вышэйшая мера пакарання з гэтага часу будзе пагражаць асуджаным за згвалтаванне непаўналетніх маладзейшых за 12 гадоў. Да 20 гадоў павялічыўся мінімальны тэрмін пакарання за згвалтаванне дзяўчынак да 16. Пайсці на такія меры ўладам прыйшлося пасля масавых пратэстаў, звязаных са справай аб групавым згвалтаванні і забойстве 8-гадовай дзяўчынкі.