У Індыі ў паўночным штаце Утар-Прадэш - моцная паводка

23 июля 2013

Пагаршаюць сітуацыю ліўні. Больш за 150 чалавек загінулі, паўмільёна засталіся без прытулку. Стыхія прычыніла ўрон і сельскай гаспадарцы. Вяскоўцы пазбавіліся каля паўтысячы галоў жывёлы і пасеваў на шырокіх плошчах у 15 раёнах штата. Мясцовыя ўлады ўжо аказваюць дапамогу пацярпелым. Іх забяспечваюць часовым жыллём, пітной вадой і медыкаментамі.