У Індыі школьны аўтобус з'ехаў у 30-метровую цясніну

9 апреля 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Індыі. На поўначы краіны школьны аўтобус з'ехаў у 30-метровую цясніну. Загінулі 26 дзяцей, два настаўнікі і вадзіцель. Усім школьнікам было менш як 10 гадоў.

Усяго ў транспартным сродку знаходзілася да 60 пасажыраў. На месцы трагедыі працуюць выратавальныя службы. Прычыны ДТЗ устанаўліваюцца. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста спачуванні родным і блізкім загінуўшых выказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Пацярпелым Аляксандр Лукашэнка пажадаў хутчэйшага выздараўлення.