У Індыі аб’яўлена тыднёвая жалоба

28 июля 2015

На 84-ым годзе памёр экс-прэзідэнт краіны Абдул Калам. Палітык сканаў ад сардэчнага прыступу. Калам займаў вышэйшую пасаду ў Індыі з 2002 па 2007 гады. На радзіме Калама называлі "ракетным чалавекам", бо ён унёс значны ўклад у развіццё спадарожнікавай і ракетнай галіны У 60-ыя гады ў Індыйскай арганізацыі касмічных даследаванняў ён кіраваў працамі па стварэнні першага індыйскага ракетаносьбіта.