У Індыі грузавік на поўным ходзе ўрэзаўся ў вясельную працэсію

19 февраля 2019

Трагедыя ў Індыі. У штаце Раджастхан грузавік на поўным ходзе ўрэзаўся ў вясельную працэсію. Загінулі 16 чалавек, яшчэ 14 атрымалі раненні, у тым ліку нявеста. Паведамляецца, што ў момант здарэння натоўп людзей рухаўся па абочыне ўздоўж дарогі. Вадзіцель аўто ўцёк з месца аварыі. Меркавана, ён не справіўся з кіраваннем.