У Індыі больш за мільярд чалавек вакцынаваліся ад COVID-19

21 октября 2021

Больш за мільярд жыхароў Індыі вакцынаваліся ад каранавіруса. Краіна стала другой дзяржавай пасля Кітая з рэкордным лікам прышчэпленых грамадзян. Каля 75 % дарослых жыхароў атрымалі не меней за адну дозу вакцыны, 30 прайшлі поўны курс. 

Пры гэтым Індыя, на жаль, утрымлівае другую пазіцыю ў свеце па выяўленых выпадках каранавіруса. З сакавіка мінулага года лік тых, хто заразіўся, перавысіў тут 34 мільёны. Усяго ў Індыі пражывае мільярд 400 мільёнаў чалавек.