У Іерусаліме афіцыйна адкрылася пасольства ЗША

14 мая 2018

У Іерусаліме афіцыйна адкрылася пасольства ЗША, якое перанеслі з Тэль-Авіва. Амерыканскі лідар на цырымонію не прыехаў, афіцыйную дэлегацыю Штатаў узначальваў намеснік дзяржсакратара Джон Саліван. Дональд Трамп запісаў відэазварот, у якім гаварыў пра Ізраіль, як пра "суверэнную нацыю, якая мае права вызначаць уласную сталіцу". Разам з тым ён выказаў надзею на ўсталяванне міру на Блізкім Усходзе. Цырымонія суправаджалася масавымі пратэстамі палесцінцаў і сутыкненнямі з паліцыяй на вуліцах Іерусаліма. У горадзе ўзмоцнены меры бяспекі.

Дадатковыя армейскія падраздзяленні сцягваюцца да мяжы з Сектарам Газа. Там, паводле звестак Bloomberg, у выніку сутыкненняў загінулі ўжо звыш 40 чалавек, каля паўтысячы пацярпелі. Для абмеркавання сітуацыі Савет Бяспекі ААН правядзе экстраннае пасяджэнне.