У Гватэмале выцягнулі з вулканічнага попела жывое дзіця

6 июня 2018

Відэа цуд-выратавання з'явілася ў Інтэрнэце. Маленькую дзяўчынку выявілі сярод руін. Ёй усяго некалькі месяцаў. Яна выжывала ў попеле вулкана трое сутак. Верагодна, малютку паспелі схаваць у падвале, пакуль лава не накрыла дом. Усе астатнія члены сям'і загінулі.

Вывяржэнне вулкана Фуэга пагражае ўвайсці ў гісторыю як адно з самых смяротных у 21-ым стагоддзі. Ахвярамі сталі больш як 75 чалавек, прапаўшых без вестак каля 200, яшчэ каля 300 пацярпелі.