Парламент краіны настойвае на правядзенні дбайнага расследавання прычын здарэння: у пажары ў дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры для ахвяраў хатняга насілля загінула 21 дзіця, яшчэ звыш 20 пацярпелі. Пажар адбыўся ў горадзе Сан-Хасэ-Пінула, які знаходзіцца непадалёк ад сталіцы Гватэмалы. Прычынай узгарання, хутчэй за ўсё, стаў падпал матраца адным з падлеткаў, які пражываў у цэнтры. Полымя хутка ахапіла ўвесь будынак. Незадоўга да надзвычайнага здарэння з рэабілітацыйнага цэнтра збеглі каля 60 падлеткаў. Яны скардзіліся на жорсткае абыходжанне і дрэнную якасць харчавання.
У Гватэмале аб’явілі трохдзённую нацыянальную жалобу
9 марта 2017













