У Грузіі сёння жалоба па загінуўшых у выніку выбуху газу ў шматпавярховым доме ў Тбілісі

17 января 2019

Ахвярамі сталі чатыры чалавекі, у тым ліку чатырохгадовае дзіця. Пацярпелі восем чалавек. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў сувязі з гібеллю людзей. Ён адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых.