У Грузіі сёння дзень жалобы

17 января 2019

Нагадаем, нядаўна пасля выбуху бытавога газу ў дзевяціпавярховым жылым доме на поўначы Тбілісі загінулі чатыры чалавекі, не менш як восем пацярпелі. Сярод загінуўшых дзеці. Зараз жыхары пацярпелага пад'езда размешчаны ў гасцініцах. Паліцыя Грузіі ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле аб парушэнні правіл бяспекі ў працэсе будаўніцтва або эксплуатацыі аб'екта. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Грузіі Саламе Зурабішвілі ў сувязі з гібеллю людзей. Ён таксама адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых і пажадаў найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым.