У Грузіі працягваюцца работы па ліквідацыі ляснога пажару

23 августа 2017

У Грузіі ў знакамітай Баржомскай цясніне працягваюцца работы па ліквідацыі ляснога пажару. Чвэрць ахопленай агнём плошчы тушыць верталёт МНС Беларусі Мі-26. Дапамагаць змагацца са стыхіяй ратавальнікі адправіліся па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Прэзідэнт Грузіі і прэм'ер гэтай краіны, які кіруе аперацыяй на месцы, падзякавалі Беларусі за падтрымку. Званкі з падзякай паступаюць і нашым дыпламатам. Пра гэта журналістам АТН распавёў пасол Беларусі ў Грузіі Міхаіл Мятлікаў.

Нагадаем, пажар у Грузіі бушуе ўжо трэція суткі. Працу ратавальнікаў ускладняе моцны вецер. Паводле апошніх ацэнак, плошча ахопленай полымем тэрыторыі складае 30 гектараў.