У Грэцыі прайшла масавая акцыя ў падтрымку ўрада

16 февраля 2015

У Грэцыі прайшла масавая акцыя ў падтрымку ўрада і кіруючага руху "Сірыза". На вуліцы Афінаў выйшлі дзясяткі тысяч чалавек, каб выказаць салідарнасць з высілкамі кіраўніцтва краіны. На днях безвынікова завяршыліся перамовы грэчаскіх палітыкаў з еўрагрупай. Брусель заклікаў Афіны максімальна скараціць бюджэт. Грэкі адмовіліся. Жыхары ўчора падтрымалі прынцыповы падыход сваіх міністраў. Сёння павінен адбыцца новы раўнд перамоў. Эксперты невысока ацэньваюць шанцы на кампраміс.

Нагадаем, тэрмін дзеяння цяперашняй праграмы дапамогі Грэцыі мінае 28 лютага. Ужо ў сакавіку ў Афінаў могуць скончыцца грошы. Знешні доўг зараз перавышае трыста мільярдаў еўра. Калі кампрамісу не будзе, то Грэцыя пакіне еўразону, заявілі ўлады краіны.