У Грэцыі прафсаюзы праводзяць сутачную забастоўку

26 сентября 2017

У Грэцыі сёння не выходзяць выпускі навін на радыё і тэлебачанні. Таксама не працуюць шматлікія сайты. Прафсаюзы праводзяць сутачную забастоўку. Прадстаўнікі СМІ патрабуюць ад уладаў захаваць сістэму дадатковага сацстрахавання і спыніць парушаць працоўныя і сацыяльныя правы супрацоўнікаў масмедыя. Грэчаскія журналісты зараз рэальна не маюць медыцынскага абслугоўвання, доступу да лекаў па страхавых цэнах, пенсіі і выхадной дапамогі.