Маштабныя перастаноўкі ў Кабінеце міністраў адбыліся па выніках мясцовых выбараў і выбараў у Еўрапарламент. Чакаецца, што новыя міністры прадоўжаць палітыку рэформ. Акрамя таго, абноўлены ўрад пастараецца завяршыць працэс выхаду Элады з крызісу. Па словах прэм'ер-міністра краіны Антоніса Самараса, ужо восенню пройдуць перамовы з тройкай міжнародных крэдытораў па пытанні аблягчэння пазыковага цяжару Грэцыі. Размова можа ісці наконт падаўжэння тэрмінаў пагашэння запазычанасці і паніжэння працэнтных ставак па міжнародных крэдытах.














