У Грэцыі прадставілі новы ўрад

9 июля 2019

Сёння днём ён прынясе прысягу ў прэзідэнцкім палацы. На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў нядзелю, у краіне перамагла партыя "Новая дэмакратыя". З вынікам каля 40 % галасоў яна атрымала звыш 150-ці месцаў у парламенце. Лідар правацэнтрыстаў стаў прэм'ерам. Кірыакас Міцатакіс заявіў, што новы ўрад неадкладна прыступіць да рэформ і змены сітуацыі ў краіне. Самі грэкі жадаюць пакінуць у мінулым эпоху мер жорсткай эканоміі.