У Грэцыі пасля трохтыднёвых канікул адкрыліся банкі

20 июля 2015

Аднавіла працу і Афінская біржа. Але ліміт на выдачу наяўных грошай яшчэ дзейнічае. Акрамя таго, у краіне ўводзяцца новыя стаўкі ПДВ. Гэта прывядзе да росту цэн на значную частку тавараў прыкладна на 9%. Нагадаем, грэчаскія "банкаўскія канікулы" ўвялі 28 чэрвеня, калі перамовы Афін з міжнароднымі крэдыторамі апынуліся ў тупіку, а ЕЦБ вырашыў не павялічваць аб'ём экстраннай дапамогі. У ліпені кампраміс на перамовах быў знойдзены. У ЕС паведамілі аб выдаванні Грэцыі брыдж-крэдыту. Яго памер склаў 7 млрд. еўра.