Адбылося гэта ў афінскім прыгарадзе Керацыні. Ёсць пацярпелыя. Масавы мітынг прайшоў у гадавіну забойства музыканта-антыфашыста Паўласа Фісаса баевіком грэчаскай ультраправай партыі Залатая зара ў Салоніках. Забойца арыштаваны, яго чакае суд. На фоне незадаволенасці насельніцтва мерамі жорсткай эканоміі Залатая зара два гады таму стала трэцяй па папулярнасці партыяй у Грэцыі.














