У Грэцыі пачалася новая сутачная ўсеагульная забастоўка
1 мая 2013
Грэкі пратэстуюць супраць усё тых жа жорсткіх мер эканоміі ўрада. У найбліжэйшы дзень не будзе хадзіць грамадскі транспарт і працаваць бальніцы. Арганізатары абвінавачваюць улады ў тым, што менавіта эканомія прывяла да працяглай рэцэсіі.