У Грэцыі мясцовыя жыхары напалі на бежанцаў недалёка ад Афін

19 марта 2019

Незадаволеныя прысутнасцю мігрантаў  прыйшлі на акцыю пратэсту каля гасцініцы. Сярод іх  была і мэр горада Мандра. Некаторыя маніфестанты ўварваліся ў будынак, вынеслі дзверы і разбілі вокны. Відавочцы гавораць пра 10  завадатараў беспарадкаў  у першапачаткова мірнай акцыі.