У Грэцыі арыштаваныя вярхі ўльтраправай партыі Залатая зара

28 сентября 2013
Паліцыя ўзяла пад варту кіраўніка радыкальнага палітычнага руху Нікаса Міхалаліякаса, пецярых дэпутатаў ад партыі і каля 30 яе членаў. Гэта адбылося пасля забойства баевікамі неанацысцкага руху вядомага грэчаскага музыканта антыфашыста Паўласа Фісаса. Яго гібель выклікала вялізны грамадскі рэзананс, усе партыі запатрабавалі забараніць Залатую зару. Летась на выбарах партыя набрала каля 7% галасоў.