У грэчаскай Атыцы ўведзена надзвычайнае становішча

24 июля 2018

Прычынай сталі лясныя пажары. Агонь падступае да Афін. Стыхія ўжо забрала 24 жыцці, каля 100 пацярпелых. Пажары парушылі аўтамабільныя і авіязносіны. Знішчылі сотні дамоў. Ва ўсходняй частцы Атыкі жыхары ратуюцца ад агню на пляжах. Ім на дапамогу адпраўлены катары Берагавой аховы. На барацьбу з агнём кінуты нават армейскія падраздзяленні. Але і гэта не дапамагае - агонь хутка рухаецца з-за 40-градуснай спякоты і моцнага ветру. Грэцыя ўжо афіцыйна звярнулася па дапамогу да ЕС.