У горадзе Марракеш сёння пройдзе канферэнцыя ААН паміж міністэрствамі

10 декабря 2018

Увага ўсяго свету прыкаваная да мараканскага горада Марракеш. Там сёння пройдзе канферэнцыя ААН паміж   міністэрствамі. Дэлегаты падпішуць Сусветны пакт аб бяспечнай, спарадкаванай і рэгуляванай міграцыі. Дакумент ужо адобрылі больш за 150 краін ААН. Пакт накіраваны на абарону правоў усіх мігрантаў, незалежна ад іх статусу. Зрэшты, падтрымліваюць ініцыятыву не ўсе краіны. Аўстрыя, Балгарыя, Польшча, Славакія, Венгрыя, Чэхія, Эстонія і Італія не далучыліся. ЗША, Аўстралія і Ізраіль таксама пакуль не далі канчатковага адказу. Адзначым, Глабальны пакт аб міграцыі не мае юрыдычнай сілы. За краінамі захаваецца права вызначаць уласную міграцыйную палітыку.