У гарадах ЗША з-за беспарадкаў уводзяць каменданцкую гадзіну

31 мая 2020
У ЗША разрастаюцца беспарадкі. Ужо каля 20 амерыканскіх гарадоў увялі каменданцкую гадзіну. Пратэсты з-за гібелі афраамерыканца ад рук паліцэйскіх кожны дзень ахопліваюць новыя штаты. Многім гарадам нанесена значная шкода. Дэманстранты громяць магазіны, падпальваюць паліцэйскія машыны. У Вашынгтоне тысячы чалавек спрабуюць прарвацца  да Белага дома. У Лос-Анджэлесе для разгону мітынгоўцаў  вартавыя парадку пусцілі ў ход слёзатачывы газ, святлошумавыя гранаты, гумовыя кулі і дубінкі. Больш  як 400 чалавек затрыманы. У Атланту, дзе напярэдадні разграмілі штаб-кватэру CNN, адпраўляюць паўтары тысячы байцоў Нацгвардыі ЗША. У Нью-Ёрку дэманстранты настолькі агрэсіўныя, што паліцэйскім забаронена праводзіць адзіночнае патруляванне вуліц.

Улады ЗША заявілі, што напады на паліцыю расцэньваюць як унутраны тэрарызм. Трамп паабяцаў спыніць мітынгі, якія падаграваюцца злачынцамі і вандаламі, а таксама паскорыць працэс расследавання.