У Ганконгу цягнік метро сышоў з рэек у гадзіну пік

17 сентября 2019

У Ганконгу ў гадзіну пік сышоў з рэек цягнік метро. Паводле апошніх звестак, пацярпелі не меней за восем чалавек, усяго ў саставе ў момант надзвычайнага здарэння знаходзіліся 120 пасажыраў. 

Паводле звестак гарадскога транспартнага бюро, інцыдэнт адбыўся ад таго, што абходчык пуцей падчас начной праверкі пакінуў на рэйках прыладу, і першы састаў, які адправіўся раніцай па гэтай ветцы, наехаў на забыты прадмет. Вядуцца аднаўленчыя работы. Рух цягнікоў на гэтым кірунку спынены.