У Ганконгу адкрываецца першы магазін біткаінаў

27 февраля 2014
Набыць крыпта-валюту можна будзе ў розніцу за наяўныя грошы. Гэта пазбавіць ахвочых інвеставаць у новыя грошы ад шматразовых аўтарызацый на спецыялізаваных сайтах. Зрэшты, для куплі біткаінаў жыхарам Ганкога прыйдзецца паказаць шэраг дакументаў. У тым ліку, пасведчанне асобы. Зараз біткаін перажывае не лепшыя часы. У пачатку тыдня закрыўся найстарэйшая крыпта-біржа MtGox. Паводле некаторай інфармацыі, гандлёвая пляцоўка збанкрутавалася - як мяркуецца, у выніку хакерскай атакі. Улады шэрагу краін - у тым ліку Японіі і ЗША - пачалі расследаванне інцыдэнту.