У Глазга развітваюцца з загінуўшымі ў пабе

2 декабря 2013

Сёння раніцай стала вядома, што ахвяраў ужо 9. Памінальныя службы прайшлі ў галоўным саборы горада. Як мы раней паведамлялі, увечар у мінулую пятніцу верталёт паліцыі рухнуў на піцейную ўстанову, калі там было звыш сотні людзей. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце верталёта - гэта два паліцэйскія і грамадзянскі лётчык. Зараз у Глазга поўным ходам ідзе расследаванне прычын надзвычайнага здарэння. Відавочцы гавораць, што машына ўпала на паб нібы камень. У момант крушэння пры гэтым не было зафіксавана ні выбуху, ні ўзгарання.