У Германію вяртаецца мода на аўтакінатэатры

30 марта 2020
Ва ўмовах прафілактычных абмежавальных мер (у тым ліку - забароны на публічныя мерапрыемствы) немцы ўсё часцей выбіраюцца на прагляды фільмаў пад адкрытым небам. Строгія меры выконваюцца: білеты купляюцца анлайн, кантралёры правяраюць іх з дапамогай бескантактавых прылад, а далей - прагляд кіно на вялікім экране з акна аўтамабіля. Таксама настойліва рэкамендуюць, каб у кожнай машыне знаходзіліся не больш як 2 чалавекі.