У Германіі закрыліся апошнія выбарчыя ўчасткі: завяршылася галасаванне ў бундэстаг

26 сентября 2021

У гэтыя хвіліны ў Германіі закрыліся апошнія выбарчыя ўчасткі. Сёння немцы рабілі выбар - якая партыя павядзе краіну ў найбліжэйшыя 4 гады. Лідарамі галасавання, мяркуючы па настроях грамадзян Германіі, былі кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Олаф Шольц і прадстаўнік Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў Армін Лашэт. Каб аблегчыць працэдуру галасавання, на выбарчых участках знялі частку каранавірусных абмежаванняў. Аднак людзі ўсё роўна былі абавязаны насіць маскі. Выбарчую гонку па праве можна назваць для Германіі гістарычнай, бо ўпершыню за 16 гадоў у ёй не ўдзельнічала Ангела Меркель. Фрау канцлер вырашыла адысці ад палітыкі, таму пасля выбару новага кіраўніка ўрада курс Германіі можа значна памяняцца.