У Германіі затрыманы сірыец па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракта

31 мая 2017

Разведка лічыць, што хлопец рыхтаваў самападрыў у Берліне. Падставай для арышту стаў яго ліст сваякам, дзе ён развітваецца і аб'яўляе аб далучэнні да джыхаду. Планы атакі сірыйца нямецкія спецслужбы не раскрываюць, як і яго імя. Нагадаем, у Германіі за апошні год адбыліся тры тэракты.