У Германіі ўспамінаюць ахвяр крушэння самалёта ў Альпах

17 апреля 2015

У Германіі сёння ўспамінаюць ахвяр крушэння самалёта ў французскіх Альпах. Набажэнства і жалобная цырымонія адбыліся ў Кёльнскім саборы. Нагадаем, Airbus A320, які накіроўваўся з Барселоны ў Дзюсельдорф, разбіўся 24 сакавіка. Усе 150 чалавек, што знаходзіліся на борце, загінулі. Следства  называе  вінаватым  у  здарэнні другога пілота.