У Германіі воды Эльбы прарвалі дамбу ў Магдэбургу

10 июня 2013

З-за пагрозы затаплення былі эвакуіраваныя 23 тысячы чалавек. У горадзе спынілі падачу электрычнасці. Напярэдадні ўзровень вады ў Эльбе дасягнуў 7,5 метра - гэта ў чатыры разы вышэй за норму. Сітуацыю ўскладняе і падазроны ананімны ліст, які атрымалі ўлады Германіі. У ім змяшчаюцца пагрозы падрыву некалькіх дамб. Матывы злачынцаў невядомыя, але ахова гідратэхнічных збудаванняў была ўзмоцнена.