У Германіі павялічаць колькасць цэнтраў для бежанцаў

18 мая 2018

Да іх хутчэйшага стварэння заклікаў міністр унутраных спраў ФРГ Хорст Зехафер. У прыёмных цэнтрах будуць вызначаць асобу і ўзрост мігрантаў, уключаючы непаўналетніх без суправаджэння. Максімальны тэрмін знаходжання ў іх абмяжуюць для сем'яў шасцю месяцамі, а для ўсіх астатніх - паўтара гадамі. Па камунах пасля будуць размяркоўваць толькі тых, хто атрымаў або атрымае статус бежанца. У адваротным выпадку іх будуць неадкладна высылаць краіны.