У Германіі настаўнікам і вучням забараняюць сябраваць у Facebook

23 октября 2013
Федэральная зямля Рэйнланд-Пфальц не першы нямецкі рэгіён, дзе ўвялі такое абмежаванне. Нядаўна падобнае правіла ўвялі ў Бадэн-Вюртэмбергу. Прычынай паслужыў клопат пра абарону асабістых звестак, якія выкарыстоўваюцца кампаніяй Facebook у рэкламных мэтах. Нямецкія палітыкі выступаюць супраць таго, каб вучні былі ўцягнутыя ў гэты працэс. Падобную забарону ў найбліжэйшы час плануюць увесці і ў Саксоніі.