У Германіі супрацоўнікаў суда атруцілі парашком

7 марта 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Германіі. У суд Ніжняй Саксоніі прыйшоў ліст з зялёным парашком. Адразу пасля яго раскрыцця пяць супрацоўнікаў установы адчулі сябе дрэнна. Яны ў паніцы пачалі задыхацца. Іх прыйшлося шпіталізаваць. Яшчэ 19 супрацоўнікам медыкі аказалі дапамогу на месцы. Атрутны парашок перададзены ў лабараторыю на экспертызу. Праваахоўнікі спрабуюць устанавіць адпраўшчыка.