У Германіі памёр экс-канцлер ФРГ Гельмут Коль

16 июня 2017

У Германіі на 88-ым годзе жыцця памёр экс-канцлер ФРГ Гельмут Коль. Як паведамляе таблоід "Більд", палітык памёр у сваім доме. Гельмут Коль узначаліў урад Германіі ў 1982-ім і знаходзіўся ля руля краіны 16 гадоў. Менавіта пры ім адбылося аб'яднанне Германіі. Падчас яго кіравання краіна ператварылася ў адзін з лакаматываў адзінай Еўропы.