У Германіі сёння прэзідэнцкія выбары

12 февраля 2017

Кандыдатаў чацвёра, але рэальныя шанцы, як пішуць мясцовыя СМІ, толькі ў аднаго - Франка-Вальтэра Штайнмаера. Асноўная інтрыга толькі ў тым, колькі галасоў ён набярэ. Па традыцыі пасля таго як аб’явяць імя новага кіраўніка дзяржавы, ён выступіць з прамовай, але да прысягі яго прывядуць толькі ў канцы сакавіка. Нагадаем, тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга лідара ФРГ Ёахіма Гаўка заканчваецца праз месяц. Прэзідэнта ў Германіі выбіраюць раз на пяць гадоў. Перавыбранне дапускаецца толькі раз.