У Германіі разгарэлася барацьба за пасаду лідара партыі "Хрысціянска-дэмакратычны саюз"

12 ноября 2018

На гэтую пасаду прэтэндуюць тры ключавыя кандыдаты. 63-гадовы Фрыдрых Мерц, у пачатку двухтысячных ён узначальваў фракцыю кансерватараў у бундэстагу. 38-гадовы міністр аховы здароўя Енс Шпан, заўзяты праціўнік цяперашняй міграцыйнай палітыкі ўрада ФРГ. І 56-гадовая Анегрэт Крамп Карэнбаўэр. Яна займае пасаду генеральнага сакратара ХДС, а да гэтага кіравала федэральнай зямлёй Саар. За абсалютную лаяльнасць канцлеру яе часта завуць Міні-Меркель. Усе трое адпраўляюцца зараз у паездкі па краіне, каб на рэгіянальных з'ездах сустрэцца з членамі партыі. А 7 снежня дэлегаты на агульным з'ездзе ў Гамбургу прагаласуюць і выберуць новага лідара.