У Германіі правяраюць сярэднюю школу

30 октября 2014

У Германіі правяраюць сярэднюю школу, вучні якой масава выкарыстоўвалі нацысцкія прывітанні і лозунгі. Бацькі 29-ці навучэнцаў былі ў шоку, даведаўшыся, што іх дзеці замест прывітанне гавораць адно аднаму хайль Гітлер і абменьваюцца фашысцкімі лозунгамі і антысеміцкімі выказваннямі ў Інтэрнэце. У нацысцкім скандале апынуўся замяшаны цэлы клас. Перапіску школьнікаў зараз вывучае паліцыя і пракуратура. Паводле закону, у Германіі забаронена дэманстраваць і публічна выкарыстоўваць нацысцкую сімволіку, прывітанні і лозунгі. За гэта можна атрымаць паўгода турэмнага зняволення.