У Германіі праходзіць маштабная антытэрарыстычная аперацыя

10 мая 2017
Спецслужбы шукаюць падазроных у тэрарыстычнай дзейнасці ў маштабе ўсёй краіны. Паведамляецца, што вобыскі праходзяць у федэральных землях Саксонія, Баварыя, Саксонія-Анхальт, а таксама ў Берліне. Ужо вядома пра некалькі арыштаў у Лейпцыгу. Пільная ўвага паліцыі прыкаваная ў першую чаргу да бежанцаў з арабскіх краін і асоб, западозраных у сувязях з групоўкай "Ісламская дзяржава".