У Германіі прапанавалі сфарміраваць Злучаныя штаты Еўропы

8 декабря 2017

У Германіі прапанавалі да 2025 года сфарміраваць Злучаныя штаты Еўропы. Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Марцін Шульц паведаміў пра неабходнасць падпісання еўрапейскага канстытуцыйнага пагаднення, якое створыць федэральную Еўропу. Шульц падкрэсліў, што толькі ўмацаваны саюз зможа супрацьстаяць руху правых нацыяналістаў.