У Германіі з'явяцца транзітныя цэнтры для бежанцаў

4 июля 2018

Кампраміс знойдзены. Канцлер Германіі і кіраўнік МУС дамовіліся па пытанні мігрантаў. Гэтая тэма ледзь не прывяла да развалу кааліцыі ва ўрадзе. Зараз у ФРГ створаць транзітныя цэнтры для бежанцаў, ужо зарэгістраваных у іншых краінах ЕС, а таксама тых, хто першапачаткова не мае права застацца ў краіне. Важна, што да пацвярджэння статусу бежанца мігрант не выйдзе за тэрыторыю цэнтра. Такім чынам Ангела Меркель пайшла на чарговы кампраміс, а Хорст Зеехофер застаўся на пасадзе кіраўніка МУС.